Этнакультурная спадчына Пастаўшчыны:
традыцыі, музыка, танец, рамёствы
Пастаўскі раён – унікальны рэгіён Беларусі, дзе захавалася багатая этнакультурная спадчына: народныя песні, танцы, рамёствы, вусная народная творчасць, святы і абрады. Ва ўмовах глабалізацыі асабліва важна захоўваць і перадаваць падрастаючаму пакаленню духоўныя і культурныя каштоўнасці роднака краю.
Мэта праекта
Праект напраўлены на сістэмнае вывучэнне і захаванне самабытнай этнакультурнай спадчыны Пастаўскага раёна, на яго актыўнае распаўсюджванне і папулярызацыю.
Асноўныя задачы:
вывучыць і сістэматызаваць матэрыялы па этнакультуы Пастаўскага раёна (традыцыі, абады, народныя промыслы і рамёствы, кухня, касцюм, песенна-танцавальная творчасць);
арганізаваць узаемадзеянне паміж установамі адукацыі, установамі культуры, музеямі, бібліятэкамі і грамадскімі аб’яднаннямі;
стымуляваць развіццё у авучэнцаў навыкаў даследчай дзейнасці, эфектыўнага ўзаемадзеяння, граматнага выкарыстання лічбавых тэхналогій і рэсусаў, умення праяўляць творчы падыход;
стварыць медыа і практычныя прадукты, якія адлюстроўваюць этнакультурнае багацце рэгіёна;
садзейнічаць фарміраванню пачуцця павагі і гонару за культурную спадчыну роднага краю.
Срокі рэалізацыі праекта:
2026 – 2028 гг.























