Інавацыйная вобласць: "Развіццё эфектыўнага педагагічнага вопыту і сучасных практык дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".
Тэма:"Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю".
Апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра на базе Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі дзейнічае з 2015 года.
Работа па вывучэнні і засваенні этнакультурнай спадчыны у Цэнтры вядзецца па наступных напрамках:
развіццё сістэмы дадатковай адукацыі, заснаванай на каштоўнасцях і традыцыях беларускай культуры;
фарміраванне выхаваўчай сістэмы на аснове культурных традыцый беларускага народа і станаўленне грамадзянскай свядомасці навучэнцаў.
Этнакультурны кампанент у адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах і выхаваўчай рабоце падаецца праз:
этнакультурны вучэбны матэрыял у адпаведнасці са зместам адукацыйных праграм;
скразныя тэмы этнічнай культуры, якія вывучаюцца адначасова ў розных аб’яднаннях па інтарэсах мастацкага профілю;
этнакультурную інфармацыю як дадатак да асноўнага зместу занятка па інтарэсах.
Аб’яднанні дэкаратыўна-прыкладнога напрамку складаюць большую частку аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Адметнай у плане захавання этнакультурнай спадчыны з’яўляецца школа мастацкіх рамёстваў ”Саламяныя фантазіі“, якая дзейнічае у Цэнтры амаль дваццаць год. Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога-майстра навучэнцы не толькі вывучаюць мастацтва саломапляцення, інкрустацыі, аплікацыі з саломкі. Разам з традыцыйнымі прыёмамі работы з саломкай асвойваюцца сучасныя тэхнікі. Вопыт работы аб’яднання быў прадстаўлены на рэспубліканскім Педагагічным форуме ”Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі“.
У дзейнасці дызайн-студыі цэнтра дзяцей і моладзі ”Чароўны кручок“ шырока выкарыстоўваецца інтэграванне этнакультурных кампанентаў розных краін, што дае магчымасць не толькі параўноўваць, але і асэнсаваць значнасць этнічнай культуры радзімы ў сусвеце.
Набыла папулянасць рэалізацыя этнакультурнага кампанента праз скразныя этнакультурныя тэмы. Пры такой арганізацыі адукацыйнага працэсу вывучэнне этнакультурнага матэрыялу ў розных аб’яднаннях па інтарэсах падпарадкавана агульнай тэматыцы. Формы падвядзення вынікаў вывучэння пэўнай тэмы розныя: абарона праектаў, тэматычныя вечары, майстар-классы, выставы-дасье. Традыцыйнымі ў Цэнтры сталі фальклорныя святы.У рабоце аб’яднанняў па інтарэсах выкарыстоўваюцца вучэбна-метадычныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць рэгіянальны этнакультурны матэрыял: зборнік педагога-краязнаўцы Пастаўшчыны Пракаповіча Ігара Міхайлавіча “Чароўны край – Пастаўшчына”, зборнікі метадычных матэрыялаў з вопыта работы педагогаў нашага цэнтра “Выкарыстанне элементаў этнакультуры ў дзейнасці дзіцячых аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю”, “Сінтэз традыцый і сучаснасці ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці”, “Фальклорная спадчына Пастаўшчыны”.
У выніку арганізацыі доўгатэрміновага творчага праекта “Родныя вытокі” праведзены даследаванні самабытнасці песенных традыцый Пастаўскага раёна, з’яў і фактаў традыцыйнай народнай культуры: каляндарных і сямейна-бытавых абрадаў і свят, жанраў музычнага і вусна-паэтычнага фальклора; традыцыйная матэрыяльная культура.
У дзейнасці па захаванні і ўкараненні этнакультурнай спадчыны наладжана цеснае ўзаемадзеянне з рознымі ўстановамі і арганізацыямі горада і раёна. Прадуктыўна вядзецца супрацоўніцтва з раённым Домам рамёстваў ”Стары млын“. Сумесна з Домам рамёстваў Цэнтр дзяцей і моладзі рэалізуе творчы праект ”Горад рамёстваў“. З удзелам працаўнікоў Дома рамёстваў праводзяцца заняткі па вывучэнні народных промыслаў, экускурсіі, майстар-класы, сустрэчы з народнымі майстрамі.
Кожны год дзіцячыя калектывы нашага Цэнтра прымаюць актыўны удзел у творчых мерапрыемствах і выставах Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“.
Пры ўзаемадзеянні з ўстановамі і арганізацыямі раёна арганізаваныя і праведзены: выстава дзіцячай творчасці ”Радуга талантов“; раённы агляд-конкурс музычна-харэаграфічных і тэатральных калектываў ”Шануйце спадчыну сваю“; раённы конкурс юных паэтаў ”Крыніцы творчасці“; респект-выстава ”Дыялог культур“; тэматычны вечар ”Гасціннасць нашых продкаў“; фольклорнае свята ”Запрашаем на вячоркі“.
Творчыя калектывы Цэнтра прынялі ўдзел у пленэры «Мой горад», рэспубліканскім танцавальным конкурсе ”Резонанс“; міжнародным фестывалі дзіцячых танцавальных калектываў ”Мир сделался добрым“.
У цяперашні час рэалізуецца творчы праект ”Беларускія ўзоры“.
Абмяркоўваецца магчымасць арганізацыі і правядзення сумесных мерапрыемстваў з цэнтрамі дзяцей і моладзі памежных раёнаў.
Адметна, што навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю становяцца пераможцамі і прызёрамі выставаў-конкурсаў абласнога, рэспубліканскага узроўняў кожны год. А сярод выпускнікоў многія выбралі сабе творчыя прафесіі: есць метадыст па вышыўцы і народнаму касцюму, дызайнеры, педагогі дадатковай адукацыі.
В 2022/2023 учебном году продолжается работа по изучению и усвоению этнокультурного наследия посредством внедрения этнокультурного компонента в образовательный процесс и воспитательную работу объединений по интересам через этнокультурный учебный материал в соответствии с содержанием образовательной программы, дополнительный материал к основному содержанию занятия и через сквозные темы этнической культуры. Особое место занимает изучение этнокультурного материала посредством сквозных тем.
В рамках деятельности ОМП запланирован районный творческий проект ”Хоровод дружбы“, целью которого является гражданско-патриотическое воспитание обучающихся, толерантное отношение к людям разных национальностей, проживающих на территории региона, сформированность умения обучающихся адекватно взаимодействовать в условиях межэтнических отношений.