google-site-verification: google0efad96688c83d9f.html
-
Патриот.by
-
Instagram
Поставский РЦДМ
:: ::

НОВОСТИ

Юныя чытальнікі Пастаўшчыны прадэманстравалі талент і майстэрства

29 сакавіка 2026 года адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У ім прынялі ўдзел 49 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўскага раёна, а таксама цэнтра дзяцей і моладзі.

Конкурс стаў сапраўдным святам мастацкага слова. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, удумлівы выбар твораў і глыбіню разумення іх зместу. Асабліва вылучыліся выступленні навучэнцаў сярэдніх школ № 1, № 2 і № 4 г. Паставы, Пастаўскай гімназіі, Навасёлкаўскай, Камайскай, Дунілавіцкай сярэдніх школ, а таксама Курапольскай базавай школы.

Па рашэнню журы дыпломамі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ ўзнагароджаны:

ва ўзроставай катэгорыі 1-2 класы:

І ступені – Папок Сафія, вучаніца 1 класа ДУА ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А. Валодзькі“ (педагог Мядзюха І. В.);

ІІ ступені – Дзіковіч Раман, вучань 2 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 4   г.Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Пяткевіч Т.А.);

ІІ ступені – Стрэльская Валерыя, вучаніца 2 класа ДУА ”Камайская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Канаш Г. В.);

ІІІ ступені – Сталяронак Анастасія, вучаніца 1 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Паставы імя Н.М.Асяненка“ (педагог Сіманька Н.М.);

ва ўзроставай катэгорыі 3-4 класы:

І ступені – Палхоўскі Захар, вучань 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 4   г.Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Авіна А.І.);

ІІ ступені – Марозаў Данііл, вучань 4 класа ДУА”Курапольская базавая школа Пастаўскага раёна“ (педагог Кірыленка Н. Л.);

ІІІ ступені – Саўць Дзяніс, вучань 4 класа ДУА ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А. Валодзькі“ (педагог  Пяткевіч Т.А.);

ІІІ ступені – Паўкштэла Карына, вучаніца 3 класа ДУА ”Лынтупская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Бондар С.Ф.);

ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы:

І ступені – Ільіна Анастасія, вучаніца 6 класа ДУА ”Сярэдняя школа  № 1 г. Паставы“ (педагог Іжмайловіч Г.Г.);

ІІ ступені – Сінкевіч Дар’я, вучаніца 5 класа ДУА ”Дунілавіцкая сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Андрэйчык В. А.);

ІІ ступені – Табашнікава Яраслава, вучаніца 6 класа ДУА ”Курапольская базавая школа Пастаўскага раёна“ (педагог Абалевіч Ж. К.);

ІІ ступені – Шчарбакова Дарына, навучэнка ДУДА ”Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ (педагог Таран М.М.);

ІІІ ступені – Кавалёва Бажэна, вучаніца 6 класа ДУА ”Навадруцкая базавая школа Пастаўскага раёна“ (педагог Лалыка Т.М.);

ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы:

І ступені – Шорац Вераніка, вучаніца 7 класа ДУА ”Сярэдняя школа  № 1 г. Паставы“ (педагог Кавалёва Н.Ф.);

ІІ ступені –  Шырокая Аляксандра, вучаніца 7 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Паставы імя Н.М.Асяненка“ (педагог Несцяронак Л. Э.);

ІІІ ступені – Кундра Вераніка, вучаніца 8 класа ДУА ”Камайская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Курачкіна Л. Ч.);

ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы:

І ступені – Субко Яна, вучаніца 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Паставы“ (педагог Іжмайловіч Г.Г.);

ІІ ступені – Рамановіч Валерыя, вучаніца 9 класа ДУА ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі“ (педагог  Дзевятоўская А. А.);

ІІ ступені – Ражко Лізавета, вучаніца 9 класа ДУА ”Пастаўская гімназія“ (педагог Болгава Н.Я.);

ІІІ ступені – Падабедава Аляксандра, вучаніца 10 класа ДУА ”Пастаўская гімназія“ (педагог Субач Н. Дз.);

ІІІ ступені – Грынько Аляксей, вучань 9 класа ДУА ”Сярэдняя школа  № 4 г. Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Гінько А.І.).

На абласным этапе конкурсу Пастаўскі раён будуць прадстаўляць:

вучань 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 4   г.Паставы імя В.Ф.Франтова“ Палхоўскі Захар,

вучаніца 6 класа ДУА ”Сярэдняя школа  № 1 г. Паставы“ Ільіна Анастасія,

вучаніца 7 класа ДУА ”Сярэдняя школа  № 1 г. Паставы“ Шорац Вераніка, 

вучаніца 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Паставы“ Субко Яна.

Конкурс «Жывая класіка» ў чарговы раз пацвердзіў - любоў да літаратуры, мастацкага слова і нацыянальнай культуры жыве ў сэрцах маладых пакаленняў. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел НОВОСТИ

Соседние подразделы:
ПЛАНИРОВАНИЕ
МЕРОПРИЯТИЯ
-
Министерство Образования РБ
НЦХТДМ
Республиканский центр экологии и краеведения
Национальный детский технопарк
ВОДДиМ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Главное управление по образованию Витебского облисполкома
Поставский районный исполнительный комитет
Отдел по образованию Поставского райисполкома
-
Национальный правовой интернет-портал РБ
Детский правовой сайт
ИНФОРМАЦИОННО-ПОИСКОВАЯ СИСТЕМА
https://etalonline.by/