Мэта: выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, патрыёта сваёй малой радзімы, які ведае, любіць свой родны край, паважае яго традыцыі, адчувае гонар за ўклад сваёй малой радзімы ў жыццё ўсёй дзяржавы.
Эпіграф:
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына.
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.(Я.Купала)
Удзельнікі конкурсу дзеляцца на 2 каманды. Прыдумываюць сабе назвы. Выбіраецца журы конкурсу.
1 –шы вядучы: Радзіма. Айчына. Родны край. Словы знаёмыя і дарагія любому чалавеку ў любым кутку Зямлі. Неаднолькава гучаць яны на розных мовах, але сэнс у іх адзін, ён зразумелы ўсім. Радзіму мы часта называем з гонарам і любоўю “Радзіма-маці”. А чаму? А таму што як і маці яе не выбіраюць. Радзіму атрымоўваюць у спадчыну. Яна з намі заўжды, за яе аддаюць жыццё. Айчына – месца, дзе жывуць і працуюць нашы бацькі. Родны край – месца, дзе мы нарадзіліся і правялі дзяцінства. Мы любім яго, з душэўнай цеплынёй расказваем аб ім, выказваючы глубокую прывязанасць да ўсяго таго, што ў сэрцах захоўваецца як самае блізкае і дарагое. А любоў да роднага краю, яго азёраў, рэк, да яго народу пачынаецца з дзяцінства.
2-гі вядучы: Дарагія сябры ! Мы запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе знаўцаў беларускай этнаграфіі. Вы ведаеце, што 2018 год быў абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы. Усе пытанні і адказы – толькі невялікія рысачкі да падзей мінулага нашага краю. Нам ёсць што памятаць і цаніць, чым ганарыцца і даражыць.
1-шы вядучы: Падказкамі на нашы пытанні будуць для вас экспанаты краязнаўчага пакоя .
2-гі вядучы: За кожны правільны адказ каманды атрымліваюць жэтон. У канцы нашага конкурсу мы іх падлічым і даведаемся, як удзельнікі ведаюць фальклор, рамёствы і промыслы, традыцыі і звычаі нашых продкаў .
1-шы вядучы: Першы конкурс “Этнаграфічнае лато”
Дзеці па чарзе з кожнай каманды выцягваюць з мяшочка бочачкі з нумарамі. Вядучы зачытвае пытанне.
Перадача з пакаленне ў пакаленне звычаяў, навыкаў, правіл (традыцыя)
Ткацкі станок (кросны)
Народны умелец (майстар)
Посуд, у якім захоўвалі малако (збан)
Званочкі для каня (шархуны)
Прыстасаванне для пераносу вады (карамысла)
Бялізну мылі ў (начоўках)
Прыданае нявесце складвалі ў (куфар)
Пакуль не было прасаў, бялізну прасавалі ( пражэльнікамі)
Жыта на таку малацілі (цапамі)
Сена і салому пераносілі ў (рэзгінях)
Зерне захоўвалі ў (корабах)
Мак таўклі ў (ступе)
Чаем гасцей паілі з (самавара)
2-гі вядучы: Наступны конкурс “Знаўцаў старадаўніх слоў”
З трох прапанаваных варыянтаў трэба выбраць правільны адказ.
Што такое ?
Снедзь – збруя, ежа, рыбалоўная снасць
Дзежка – квашня , шафа, дзверы
Калаўрот – танец, прылада для прадзення, галаўны ўбор
Клеці – чулан, сукенка, сумка
Батог – ахапка, палка, тканіна
Людзі, якія рабілі:
Бочкі – бандары, бортнікі, кучары
Вупраж для коней – ямшчыкі, шарнякі, пастухі
Гліняны посуд – ганчары, гарбары, кавалі
1-шы вядучы: Прапаную конкурс “Знайдзі лішні прадмет”
Дзяўчынка апранута ў беларускі нацыяналіны касцюм, але на ёй ёсць прадметы сучасныя. Каманды павінны знайсці за 1 хвіліну, тое, што не адносіцца да традыцыйнага адзення.
2-гі вядучы: А зараз конкурс“Знаўцаў прадметаў старыны”
Вядучы паказвае прадмет з краязнаўчага пакоя, а каманды павінны даць яму кароткую характарыстыку (як называецца, для чаго вырыстоўваўся, з чаго зроблены прадмет). Камандам дэманструюцца: кірпіч-пальчатка, туесок, лыка, чаўнок, лапці, серп, вугальны прас, керагаз, ухват, стрыхоўка.
1-шы вядучы:Аб’яўляю конкурс “Знаўцаў беларускіх нацыянальных страў”
Каманды па чарзе нызываюць вядомыя ім беларускія нацыянальныя стравы.Перамагае тая каманда, якая назвала больш страў.
2-гі вядучы: А зараз конкурс “Знаўцаў беларускіх народных песень”
Каманды па чарзе спяваюць куплет з беларускай народнай песні.
1-шы вядучы: Спакон вякоў нашы продкі з павагай адносіліся да традыцыйных свят, прапаную конкурс “Знаўцаў беларускіх народных свят”
Камандам раздаюцца канверты з літарамі. За 5 хвілін удзельнікі павінны скласці назвы беларускіх народных свят (Дзяды, Каляды,Купалле, Вялікдзень)
2-гі вядучы: Прапаную конкурс“Знаўцаў народных прыкмет”
Вядучы зачытвае прыкмету, а каманды павінны адгадаць аб якой прыроднай з’яве ідзе размова.
Калі лісце на дрэвах ветрам паварочваецца верхнім бокам уніз, то (будзе дождж).
Працяжна крычыць каршун перад (навальніцай).
Калі жабы скачуць на бераг і квакаюць, то чакай дажджу, маўчаць - перад (халадамі).
Калі мураўі хаваюцца ў кучы- чакай моцнага (ветру).
Пчолы сядзяць на сценках вулля – да моцнай (спёкі).
Калі нагаткі пасля поўдня разгортваюць вяночкі – чакай (навальніцы).
1-шы вядучы: Беларускі народ спакойны, працавіты і мудры.Конкурс “Знаўцаў народнай мудрасці”
Вядучы зачытвае частку прыказкі або прымаўкі, каманды павінны даць працяг.
Калі ўлез у дугу, не кажы (не магу).
У сваім краі, як у (раі).
Тады словы серабро, калі справы (золата) .
Лёгкі здабытак – лёгкі (пражытак).
Які ў ядзе, такі і ў (хадзе).
Паміраць збірайся, а жыта (сей).
Хто не шануе чужога, той і свайго ( не мае).
Не пазнаўшы бяды, не ўчуеш ( дабра).
2-гі вядучы: Правядзём гульню ў форме медыяазбукі з выкарыстаннем прэзентацыі “Медыяазбука”
1-шы вядучы: Падвядзём вынікі конкурсу. Вызначым лепшую каманду на веданне нашай гісторыі, традыцый роднага краю. Прадстаўляем слова членам журы конкурсу.























